Менск, сустракайма вясну разам са Спеўным Сходам!

20 сакавіка ў Менску адбудзецца «Веснавы Спеўны Сход». Удзельнікаў чакаюць карагоды, гульны, спевы ды непаўторная атмасфера.
Веснавыя песні – даволі адметная частка беларускай культуры. Вясна — час, калі прачынаецца прырода, а разам з ёй і чалавек. Невыпадкова тое, што ў беларускім народным календары веснавыя песні вылучаюцца найбольшай жанравай разнастайнасцю. Гукаем вясну разам са Спеўным Сходам!
 
20 сакавіка а 19:00
Веснавы Спеўны Сход у Менску

Спецыяльныя госці: Студыя «Варгін»
Студыя «Варгін» – музычна-тэатральны праект, складальнай часткай творчасці якога з’яўляецца культурная спадчына Беларусі.

Вядоўца: Юля Халькова-Гармаза

г. Менск
вул.Інтэрнацыянальна, 33 (Грай кафэ)  
Уваход вольны!

Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце http://spevy.by/

«Спеўны Сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Сяржук Доўгушаў – стваральнік і кіраўнік праекта. За гэты час распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў. Ініцыятыва «Спеўны Сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!