Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык — Ларыса Сімаковіч.
На сцэне:
— Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
фальклор-тэатр «ГОСЬЦІЦА»
— этнагурт «Горынь»
— этна-суполка БДУ культуры і мастацтва
— студэнты творчай майстэрні У.А.Мішчанчука БДМА
У спектаклі выкарыстаны фрагменты калекцыі навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «СКАРБНІЦА»
ЧЫРВОНАЯ ЯГАДА, ЧОРНЫ ЖБАН…
Ягоны касмізм — раскіданыя па сусвету сузор’і.
Зорныя жмені здабытага хараства.
Прыгаршчы адкрыццяў, здзіўленняў і дзівосаў, кінутыя шчодра на раллю
беларускага Адраджэння.
Зерне ўзыходзіць. Чысціня ранішняй расы і радасць бязважкага снегу
зберагаюць зялёную рунь.
Вандроўнік па краіне Беларусь!
Збіральнік духоўных скарбаў і дыяментаў нацыянальнай спадчыны.
Чырвоная ягада, чорны жбан, кужэльнае павуцінне — усё спявае гімн і
захлынаецца ў радасці. Галосіць нечаканай навальніцай і патанае ў
шчасці быць захаванымі… Каб доўжыць,
доўжыць,
доўжыць,
доўжыць
існаванне… гэтай загадкавай краіны… Беларусь…