«Міцкевіч яднае»: беларуска-польска-літоўскія чытанні ў Мінску

З нагоды 220-годдзя Адама Міцкевіча, якое святкуецца сёлета, Польскі Інстытут у Мінску і Беларускі Фонд Культуры ладзяць Чытанні з «Пана Тадэвуша».

Litwo! Ojczyzno moja!...
Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!...
Lietuva! Mano gimtinė!...

Як часта ўсплываюць гэтыя словы ў галаве? У сэрцы? Як яны будзяць успаміны, натхняюць, заклікаюць да дзеянняў, вяртаюць нас да Радзімы, да крыніц, да саміх сябе?

Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай, польскай і літоўскай культур, а таксама ўсімі, каму блізкая спадчына геніяльнага Адама Міцкевіча, славутага сына Польшчы, Беларусі і Літвы.

Чытаць паэму можна будзе на адной з трох моў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую і літоўскую мовы. Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю.

Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” (рэжысёр — Андрэй Саўчанка).
Музыка — Сяржук Доўгушаў і Канстанцін Яськоў,
Выканаўцы — гурт „Vuraj”.

Чытанні адбудуцца 22 верасня 2018 года з 15-ай да 18-ай гадзіны ў Доме Дружбы (Мінск, вул. Захарава, 28).

Уваход вольны!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: