Мінчукоў запрашаюць на «кінематаграфічную» велаэкскурсію

Тэматычная велаэкскурсія «Мінск кінематаграфічны» адбудзецца 30 траўня. Роварныя экскурсіі ладзяцца «Менскім велашпацырам» супольна з велапракатам Speedy Go.
Што такое «Мінск кінематаграфічны»?

Гэта тэматычная велаэкскурсія па самых «кіношных» мясцінах горада: што і дзе здымалася ў беларускай сталіцы? Калі і дзе з'явіліся першыя кінатэатры і ўва што іх ператварылі бальшавікі-кінааматары? Што было спачатку — «Прастытутка» або «Лясная быль»? І чаму менавіта ў Мінску — вытокі прэміі «Оскар»? А таксама многія іншыя цікавосткі горада з болей чым векавой кінагісторыяй!

 Запісацца на экскурсію можна па телефоне +375297040018 ці праз суполкі тут і тут.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!