Мінчукоў запрашаюць паўдзельнічаць у шумавым аркестрыку

Усе ахвотныя змогуць далучыцца да музычнай імправізацыі ў межах выставы Алеся Родзіма «Міфалагема тысячагоддзя».
24 верасня а 19-й гадзіне ў культурным хабе «ОК16» у межах выставы Алеся Родзіма «Міфалагема тысячагоддзя» адбудзецца незвычайнае мерапрыемства — канцэрт-імправізацыя «Этна-парадыгма».

Гэта эксперымент, і арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў ім усіх жадаючых: і прафесійных музыкаў любых жанраў і стыляў, і аматараў і нават проста гасцей — гледачоў.

Тыя, хто знаёмы з фальклорам, пачуюць блізкае ў новых фарбах. Гэта будзе магчымасць дакрануцца да традыцыі і ў архаічных формах, і да такой, якой яе бачыць сучаснасць.

У рамках імпрэзы ўсім гасцям мерапрыемства прапануюць падтрымаць музыкаў і ўзнавіць даўно забытую традыцыю — шумавы аркестрык! Таму бярыце ўсё, што гучыць!

Расклад:

19.00–20.00 — канцэрт-імправізацыя
20.00–21.00 — знаёмства з творчасцю Алеся Родзіма і Змітра Юркевіча, пытанні да аўтараў
21.00–22.00 — выступ этна-праекта Патрыцыі Свіцінай

Падрабязней пра мерапрыемства глядзіце тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!