Міністэрства культуры афіцыйна аб'явіла конкурс на стварэнне мемарыяла ў Курапатах

Пра гэта распавёў міністр культуры Барыс Святлоў падчас суботніка ў Курапатах 25 сакавіка.
Здымак БЕЛТА

Здымак БЕЛТА



Беларускія грамадзяне скажуць вырашальнае слова пры выбары праекта мемарыяла, які пасля будзе ўсталяваны ў Курапатах. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр культуры Барыс Святлоў, які прымае ўдзел у працоўнай акцыі ва ўрочышчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах Барыса Святлова, Міністэрства культуры дае старт конкурсу на стварэнне мемарыялу ў Курапатах, які працягнецца да 26 красавіка ўключна. Абвешчаны збор сродкаў, спецыяльна для гэтага адкрываюцца рахунак у беларускіх рублях, а таксама валютны, на якія ўсе неабыякавыя змогуць накіраваць грашовыя сродкі.

«Ствараецца прафесійнае журы, але канчатковае слова будзе за грамадзянамі нашай краіны, якія таксама ацэняць і выберуць найбольш годны праект», — падкрэсліў міністр. Базавай арганізацыяй конкурсу будзе выступаць Цэнтр сучасных мастацтваў.

«Менавіта там будзе пляцоўка, каб мы пачулі ў тым ліку голас народа», — дадаў Барыс Святлоў. Што тычыцца канцэпцыі будучага мемарыяла, міністр адзначыў: «Галоўнае — ідэя, якая павінна быць данесеная скульптарам, архітэктарам, групай творчых асоб, каб сапраўды пазначыць гэтае месца як месца «пакутнага XX стагоддзя», дзе мы аддаём даніну памяці ўсім бязвінна загінулым ахвярам».

Барыс Святлоў прызнаўся, што яму не хацелася б зацягваць працэс стварэння мемарыяла памяці і смутку ў Курапатах. Накіроўваць на гэтую справу плануецца і сродкі Міністэрства культуры, і, магчыма, грошы, пералічаныя па выніках суботнікаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: