Мінск у ценю Полацка: «Варган» з аншлагам прэзентаваў альбом (фота, відэа)

Гурт «Варган» з Полацка 14 кастрычніка прэзентаваў новы альбом «Зялёны явар, дуброва» ў мінскай кавярні «Грай». Мінчукі занялі ўсе вольныя месцы і нават стаялі ў праходах.

На дыску – песні і танцавальныя найгрышы з паўночнай часткі Беларусі. Некаторыя з іх удзельнікі гурта самі запісалі ў этнаграфічных экспедыцыях ці ад уласных бабуль.


У прэзентацыі ўдзельнічалі таксама сябры гурта “Варган”, ансамбль “Рэхта” з Лепеля, музыкі Вольга Фёдарава і Яўген Барышнікаў, танцавальны клуб “Сіта” з Мінска. Імпрэза скончылася танцамі ў дворыку перад музеем Ваньковічаў, што па суседстве з кавярняй “Грай”.

«Зялёны явар, дуброва» – першы альбом гурта “Варган”. Грошы на яго збіралі краўдфандынгам. Шостага кастрычніка, таксама з аншлагам, прайшла прэзентацыя дыска ў Полацку.


Фота Алены Ляшкевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!