Мінскія дрым-рокеры «Mission Jupiter» выдалі песню і кліп «Confession»

«Confession» — гэта споведзь аб тым, што «ўсё дрэннае сыходзіць у нябыт, каб даць жыццё новаму і светламу». Сінгл увойдзе ў самотнік, які абяцаюць выдаць 30 красавіка.


Гурт «Міссія Юпіцер» («Mission Jupiter») быў створаны ў 2015 годзе. У склад гурта уваходзяць: Арцём Гулякевіч — бас-гітара, Яўген Зуеў — барабаны, Уладзімір Швакель — гітара, Дзмітрый Салдаценка — саксафон і Насця Шаўцова — вакал.

Спачатку гурт быў арганізаваны ў якасці музычнага эксперыменту. І ў той час ніхто і не думаў, што ён можа стаць даволі кампазіцыйна сталым. Усе ўдзельнікі калектыву маюць розныя музычныя перавагі. І гэта паспрыяла таму, што гурт стварае музыку, якая выходзіць за мяжу простага музычнага ўяўлення. Музычны лібералізм з’яўляецца адметнай рысай калектыву.

Іх стыль можна акрэсліць як Alternative Dream-Rock, але самі ўдзельнікі даюць шанец слухачу вызначыць яго самастойна.

Сінгл «Confession» даступны на буйнейшых музычных платформах:
Spotify ​
Deezer

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: