Міжнародны Кубак па паветраплаванні ўпершыню пройдзе ў Беларусі

У пятніцу 8 верасня больш за тры дзясяткі рознакаляровых паветраных шароў паднімуцца з пляцоўкі аэрапорта "Мінск-1", каб размаляваць восеньскае неба і даць старт Кубка па паветраплаванні Minsk 950th Anniversary Balloon Cup.


Міжнародныя спаборніцтвы пройдуць у сталіцы з 8 па 10 верасня, збяруць лепшых спартсменаў з 7 краін, а назіраць за палётамі гледачы змогуць з пляцоўкі "Мінск-1", гаўбцоў сваіх кватэр або шпацыруючы па горадзе.

Паветраныя шары над Менскам: першы масавы ўзлёт

 Старт спаборніцтвам будзе дадзены ў пятніцу 8 верасня, калі аэрастаты, размаляваныя ў колеры краін-удзельніц, нацыянальныя ўзоры і нават Мульцяшкі з "Смурфікаў", паляцяць над горадам, прычым амаль чатыры дзясяткі шароў паднімуцца ў неба адначасова з пляцоўкі аэрапорта "Мінск-1".

 Гледачы змогуць назіраць за узлётам, размясціўшыся на тэрыторыі адзінага аэрапорта ў межах горада, дзе пятнічным вечарам адкрыюць фудкорт з хот-догамі і венскімі вафлямі, будзе гучаць жывая музыка і можна будзе зрабіць здымкі на фоне самых незвычайных і яркіх фотазон.

 Увага! Палёт адбудзецца толькі пры спрыяльных умовах надвор'я.

Вячэрнія свячэнне аэрастатаў

У суботу 9 верасня ў цэнтры Менска больш за 10 паветраных шароў, пакажуць маляўнічае шоу, па чарзе засвецяцца пад музыку, каб павіншаваць любімы горад з 950-годдзем і зрабіць падарунак усім яго жыхарам. Важна ведаць, што ў час святлення аэрастаты стаяць на зямлі і не лётаюць. Месца правядзення шоу арганізатары абвесцяць напярэдадні.

Minsk 950th Anniversary Balloon Cup

З 8 па 10 верасня на Міжнародны кубак па паветраплаванні ў Мінску збяруцца лепшыя пілоты з 7 краін, каб здзейсніць 4 спаборніцкіх палёту над горадам, назіраць за якімі можна з балкона кватэры або шпацыруючы па горадзе.

Вядома, што залежныя ад надвор'я паветраныя шары плануюць падымацца ў неба ўвечары ў пятніцу і суботу з 18:00 да 19:00 і раніцай у суботу і нядзелю з 7:00 да 8:00.

Дакладную пляцоўку і час абвесцяць за тры гадзіны да старту, магчымыя лакацыі -- аэрапорт "Мінск-1", парк за Нацыянальнай бібліятэкай, парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор, аэрадром Баравая, гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна" ці Вяслярны канал у ваколіцах Заслаўя.

Спаборніцтвы па паветраплаванні сусветнага ўзроўню і пры афіцыйнай падтрымцы Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі (FAI) пройдуць у Беларусі ўпершыню.

Акуальная інфармацыя даступная на афіцыйным сайце www.bfas.by  і ў групах Беларускай федэрацыі авіацыйнага спорту у сацсетках: www.facebook.com/bfasby  www.vk.com/bfasby  

Арганізатар  — АТ "Беларуская федэрацыя авіацыйнага спорту"
Генеральны партнёр — Група кампаній "А-100"
Афіцыйны партнёр — "БПС-Сбербанк"

Паводле проэс-рэлізу студыі Sette

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: