Міжнародны фестываль агню збярэ пад Мінскам больш за сотню ўдзельнікаў

Міжнародны фестываль агню "МіФФ 2015", які пройдзе на стадыёне Цэнтра коннага спорту "Ратамка" 21–22 жніўня, збярэ больш за сотню ўдзельнікаў, паведамілі БЕЛТА арганізатары.



"МіФФ 2015" прадставіць паўнацэннае шоу агню ў максімальна раскрытым выглядзе: тут будуць і прафесійныя дэкарацыі, і касцюмы, і рэквізіты", — запэўнілі арганізатары. Яны абяцаюць наведвальнікам яркую і насычаную праграму дзякуючы вядомым вогненным калектывам з Украіны, Расіі, Беларусі, Літвы. Так, спецыяльны госць з Аўстраліі Цім Годард будзе скараць гледачоў майстэрскім кіраваннем агнём. Упершыню выступіць знакаміты тэатр "Agnivo" з вогненна-піратэхнічным шоу, якое ўражвае ўяўленне.



Усяго ў фестывалі прымуць удзел больш за 100 прадстаўнікоў розных краін свету. Тэатры прадэманструюць новыя праграмы ў розных жанрах пад музычнае суправаджэнне.



Акрамя таго, сцэна будзе размешчана максімальна блізка да гледачоў, што дасць магчымасць лепш адчуць атмасферу фантастычнай рэальнасці і ацаніць прывабнасць і прыгажосць агню.

belta.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-08-11 12:46:19
Спачатку падалося, што загаловак гаворыць пра іншае: "Міжнародны фестываль агню збярэ пад Мінскам больш за сотню тысяч подпісаў" :)

Больш цікавага на «Новым Часе»: