Механізмы: рэфлексіі ды метамарфозы Івана Семілетава і Віктара Копача

28 красавіка ў Цэнтры сучаснага мастацтва аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя “БРАМА” Ларысы Фінкельштэйн прадставіла выставу “Механізмы: рэфлексіі і метамарфозы”.



— Гэта была мая даўняя задума, — сказала аўтар выставы Ларыса Фількінштэйн. — Мяне заўсёды цікавяць розныя падыходы да аднаго і таго ж. Тым больш, мая “Брама” была спланавана і з’явілася на свет каб стаць на умоўнай мяжы, якую будуюць людзьмі паміж сабой, паміж відамі. Будуюць нейкія ўмоўныя межы, каб потым іх пераадольваць, альбо не. А мая “Брама” існуе дзеля таго, каб гэтыя межы адчыняць. Брама заўсёды адчыняе. І яна адчыняе такія межы, як віды мастацтва. І цяпер ёсць такая мяжа, якую ніхто не пераадольвае — паміж жывапісам і скульптурай. Але калі жывапіс умоўны, крэатыўны, неапавядальны, і скульптура таксама не выявы робіць, а нейкія знакі — вось тады можна ўжо не сутыкацца адзін з адным, а весці дыялог.

І вось Семілетаў — жывапісам, а Копач — у скульптуры, звяртаюцца да тых адчуванняў і перажыванняў, якія шмат каму ўласцівыя. Яны маюць індывідуальную форму, але тут няма нічога новага: ёсць любоў, ёсць смерць, ёсць нараджэнне. Але кожны адчувае гэта па-рознаму, а мастак па-рознаму ўвасабляе. Калі я ўбачыла гэтую серыю Івана Семілетава, я зразумела — гэта чыстае мастацтва. Гэта ніколі не будзе прадавацца, не будзе вісець у катэджу. Мне вельмі спадабалася, што яны моцныя, нейкія манахромныя. І я адразу зразумела, што было б вельмі добра разам з металам, таксама такім срэбна-чорным. Узгадала, хто гэта ў метале працуе і будзе арганічна з гэтым спалучацца. У мяне ёсць любімыя металісты. Сярод іх Віктар Копач. Віктар рабіў творы ў каменнях, але было такое адчуванне, што ён недзе знаходзіў валуны, прыстаўляў адзін да аднаго, прыгладжваў трошкі, трошкі чысціў — і скульптура гатова. Але гэта ўменне мастака ўбачыць ў матэрыяле спадарожніка, сааўтара, партнёра...  Ён хутка пайшоў угору: адзін пленэр, другі, міжнародныя сімпозіўмы. І з кожнага ён прывозіць альбо гран-пры, альбо другое месца. Ён быў абраны для стварэння міжнароднага помніка чалавецтву. Але нягледзячы на міжнароднае прызнанне ён хоча быць у кантэксце беларускай скульптуры. І калі Віктар ўбачыў творы Івана то адчуў, што гэта яго спадарожнік і аднадумца, і што яму будзе цікава з ім выставіцца. Так супалі нашы мары, думкі, ідэі, канцэпцыі і гэта вылілася ў гэтую выставу.

Але ж выстава называецца: “Механізмы: рэфлексіі ды метамарфозы”. Рэфлексіі тут больш ад Івана, бо ягоныя чалавекамеханізмы рэфлексуюць на наваколле. І мы гэтую рэакцыю бачым.

— Серыя маіх працаў называецца “Пакутуючыя механізмы, — патлумачыў Іван Семілетаў. — Ідэя ўзнікла ў 2002–2003 гадах, калі яшчэ вучыўся ў акадэміі - пад уражаннем ад Шонберга, Сартра, Камю. Першыя малюнкі былі зробленыя яшчэ ў тыя часы. Гэтая серыя пра жывое і нежывое. Пра механічнае і духоўнае. У кожным чалавеку ёсць нешта механічнае і ёсць духоўнае. І сучасны свет часта ператварае чалавека ў механізм. Вось пра гэта і выстава.

Мы на працягу жыцця пастаянна трапляем ў нейкія сітуацыі, з-за якіх ператвараемся ў механізмы. Напрыклад, нам даюць нейкую манатонную працу, якую трэба выканаць, але гэта нам не цікава. І мы павінны як робаты гэта рабіць. А ў нас у жыцці шмат чаго механічнага — шмат чым нам патрэбна займацца супраць нашай волі. І тое, ад чаго мы не атрымліваем асалоды і дзе памірае творчае жаданне, мы ня атрымліваем ніякага шчасця, нейкія пачуцці знікаюць.

Выстава працуе ў будзённыя дні з 11.00 да 19.00, серада з 13.00 да 21.00. Выходныя: нядзеля і панядзелак.

Фота Наталлі Севярын

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: