«Мне хацелася ВАМ даць трошкі цяпла і дабра...» Алесь Дзянісаў выпусціў альбом на вершы Караткевіча

Ужо ад сёння альбом можна слухаць у Ю-тубе.
Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Музыка Алесь Дзянісаў выпусціў альбом на вершы Уладзіміра Караткевіча. Пра працу над альбомам Дзянісаў напісаў на старонцы ў Фэйсбуку.

«Гэты альбом не будуць слухаць хіпстэры. Трушныя панкі чарговы раз плюнуць у мой бок за тое, што я здрадзіў нейкай там трушнай панкаўскай ідэі))) Але жывем... Мне вельмі прыемна ВАМ прэзентаваць гэты альбом. Мне вельмі прыемна, што шмат хто з ВАС спрыяў выхаду гэтага альбому. Скажуць: не хапае рэвалюцыйнага запалу. Скажуць: не хапае патрыятычнасці. Скажуць: зусім галавой паехаў))) Мне проста хацелася ВАМ даць трошкі цяпла і дабра...»

Алесь выказаў удзячнасць усім, хто дапамагаў у выхадзе альбома. Як высветлілася, аўтарам вокладкі стала дачка Дзянісава Дар'я.

«Мне вельмі прыемна, што вокладку да майго альбому зрабіла мая дачка Дар'я. Я не ведаў што яна зробіць. Я проста сказаў: рабі. Я давяраю тым людзям, з якімі супрацоўнічаю. Тое ж самае і з музыкамі, якія побач. Рабіце! Агромністая падзяка Вальжыне. Яна шмат чаго зрабіла. Яшчэ больш - Жэньке Кучмейна. Ён зрабіў больш, чым мог!)»

Вокладка альбома

Вокладка альбома


Алесь Дзянісаў распавядае таксама пра цікавыя акалічнасці працы над альбомам:
«У альбом павінна была ўвайсці песня на верш "Надпіс на каменні над крыніцай". Але мы з гуртом DZIECIUKI зрабілі варыянт песні на гэты верш даволі ўдала. То я падумаў, што нічога новага не дам рады дасі гучанню гэтай песні. Таму я яе выкрасліў. Я быў не першы, хто кранаўся да творчасці Уладзіміра Караткевіча. Не прэтэндую на тое, што зрабіў найбольш удала. Няхай будзе найгорш!)))»

А таксама спявак прапануе ўсім жадаючым квэст:
«Між тым, было б цікава, каб пагуляцца на падмурку таго матэрыялу, які я прэзентаваў. Думаю, што большасць знаёмая з версіяй Лявона Вольскага на верш "Павешанным 1863 года". Але на маім альбом прысутнічаюць яшчэ песні, якія былі напісаныя значна раней на вершы Караткевіча. Падказка: дзве песні. Пішыце ў каментарах: якая песня і ягоны аўтар)))»



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: