Morcheeba: «Прывітанне, Беларусь!»

Гурт Morcheeba абраў беларускі праект Shuma для таго, каб пачаць свой канцэрт у Мінску, які адбудзецца 15 снежня ў PrimeHall. А вакалістка Скай Эдвардс павітала прыхільнікаў на беларускай.



Гурт Shuma быў адабраны з 50 беларускіх артыстаў, якія даслалі свае прапановы. Заснаваны ў 2011 годзе праект спалучае актуальную электроніку з народнымі спевамі. На рахунку гурту выступы на фэстах «Jazz-Кактэбель» (Украіна), «Up To Date» (Польшча), а таксама беларускіх «Вольнае паветра», «Можна», «Электронныя забавы», «Камяніца».
 
 
— Для нас гэта нечакана і прыемна. Яшчэ адно пацверджанне, што пра слушным падыходзе беларускія народныя песні цалкам актуальныя для сучаснай публікі, прычым не толькі лакальнай, — тлумачыць Руся, вакалістка Shuma, чыё выступ распачнецца роўна а 19-й.
 
 
«Беларускую тэму» у межах канцэрта падтрымала і вакалістка Morcheeba Скай Эдвардс, якая пачала свій відэазварот з прывітання на чыстай беларускай.
 
 
Нагадаем, гэта будзе першы выступ брытанскага калектыву ў Беларусі. Гурт Morcheeba, вядомы па хітах The Sea, Rome Wasn’t Built in A Day, World Looking In, Otherwise прыедзе да нас з праграмай найлепшых песень і ў залатым складзе.
 
 
Гурт MORCHEEBA (Вялікабрытанія) з праграмай Greatest Hits Plugged & Unplugged 
 
 
15 снежня – Prime Hall – 19.00
 
 
Квіткі: танцпол – 450 тыс. руб., столікі – ад 500 тыс. руб. да 1 млн. руб.
 
 
Продаж у касах Kvitki.by, Ticketpro, «Мінскканцэрт»
 
 
Даведка/дастаўка: (044) 48 20 160, (025) 700 59 45

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: