Moving Art Factory распачынае арт-уікэнды

Арт-прастора Moving Art Factory запускае серыю арт-уікэндаў, якія будуць праходзіць кожныя выходныя ў "CU BAR".

Бар размешчаны на верхнім паверсе 6 корпуса завода "Гарызонт". Мастакі, артысты, фатографы, рэжысёры ўжо палюбілі гэтае месца за творчую атмасферу, дэмакратычныя кошты, смачную ежу і незабыўныя заходы. Тут можна знайсці аднадумцаў, пазнаёміцца з арганізатарамі, пакатацца на арэлях у промнях заходзячага сонца і падгледзець, як лакацыя ажывае і рыхтуецца да маштабнай выставы сучаснага мастацтва "Самаізаляцыя OFF". На працягу двух месяцаў больш за 75 мастакоў працавалі над арт-аб'ектамі, якія цяпер размяшчаюцца ў прасторы.

Адкрыццё выставы 11 ліпеня, а пакуль можна наведаць арт-уікенды і стаць часткай творчага кам'юніці.

У праграме: музыка на захадзе кожную пятніцу і суботу, выступ ды-джэяў з аўтарскай калекцыяй на кружэлках, танцы ў крэйдавых кружках на бяспечнай адлегласці, творчыя майстар-класы па нядзелях, бьюці бар, абгрэйд адзення, арт-меню, дэгустацыі, смачныя вегетарыянскія закускі і жыватворныя кактэйлі. Зусім хутка
запрацуе начны кінатэатр. У бары вельмі прывабныя цэны і гасцінная атмасфера!

Падрабязная інфармацыя: movingartfactory.by


Праграма на Чэрвень


Арт-уікэнд 12 чэрвеня

Dj ALEN
Час працы бара з 9.00 да 23.00
Dj-set на захадзе з 21.00 да 23.

Што будзе:
Аматарам захаду сонца прысвячаецца!
Запальны мікс з Latino Afro Broken Beat
Бяспечныя танцы ў крэйдавых кружках
Смачная ежа, напоі і смех.
Шчырыя размовы ля панарамы Мінска.

Арт-уікэнд 13 чэрвеня


Dj Blagodao
Час працы бара з 9.00 да 23.00
Пачатак dj сэта на захадзе з 21.00 да 23.

Што будзе:
Дыска авангард на кружэлках
Антуражны бьюці-бар
Гарачы закат
Прывабныя цэны

Дай волю свайму ўнутранаму Пікаса, Ван Гогу або Айвазоўскаму. Бяры сяброў, замові любімы напой і правядзі выхадны крэатыўна!

Адкрыта рэгістрацыя на першыя ў гэтым сезоне майстар-класы ад студыі "Renart"! Заняткі пройдуць прама на пляцоўцы 14 чэрвеня, нядзеля.



У праграме :
Алкагольныя чарніла 


Тэхніка спіртавых чарнілаў гэта новы напрамак жывапісу! Новую тэхніку абстрактнага жывапісу ўжо можна асвоіць у RenArt studio. Падчас майстар-класа вы навучыцеся ствараць прыгожыя абстракцыі ў тэхніцы спіртавых чарнілаў. Асвоіце асноўныя прыёмы тэхнікі, навучыцеся падбіраць колер і стылістычнае рашэнне
кампазіцыі, ствараць прыгожыя і глыбокія каляровыя пераходы.

У выніку майстар-класа вы створыце прыгожы абстрактны малюнак у тэхніцы спіртавыя чарніла (алкагольныя чарніла) і атрымаеце гатовую карціну.

Час правядзення: 14 чэрвеня 14.00-16.00

Майстар-клас па эпаксіднай смале


Праца з эпаксіднай смалой гэта чароўны працэс. Інтэр'ерныя карціны, пакрытыя эпаксіднай смалой прыгожыя і даўгавечныя. Верхні глянцавы пласт гладкі і бліскучы як лакаваная мэбля. Якасныя яркія фарбы дазваляюць атрымаць прыгожыя спалучэнні, а дадатковыя дэкаратыўныя элементы (шкельцы і каменьчыкі) надаюць вытанчанасць карціне!

Час правядзення: 14 чэрвеня 17 00-20.00

19 чэрвеня Happy Vandal Party

Час працы бара з 9.00 да 23.00
Пачатак dj сэта на заходзе з 20.00 да 23.00

Што будзе:
Заходняя музыка ад рэзідэнтаў Pravda 25 Dj Massi, Dj Markich, Dj Mikava.
Запальныя танцы пад Dj Sven Dirt і Dj Kvadra Padra.
Настойкі з летніх ягад.
На закуску шэдэўры мясцовай кухні.

На вечарыне вы зробіце падарунак імянінніцы. Прыносьце свае паштоўкі\выразкі\фатаграфіі і ўдзельнічайце ў сумесным стварэнні калажа на памяць!

Арт-уікэнд 20 чэрвеня


Час працы бара з 9.00 да 23.00
Пачатак dj сэта на заходзе з 21.00 да 23.00

Што будзе:
Прамяні асалоды ад Dj Stroppie Pie
Лёгкі трэск кружэлак
Апантаныя танцы ў крэйдавых кружках
Шэдэўры мясцовай кухні

Арт-уікэнд 26 чэрвеня



Час працы бара з 9.00 да 23.00
Dj-set на заходзе з 21.00 да 23.00

Што будзе:
Бадзёрая размінка да выхадных ад маэстра Papa Bo Selektah.
Абгрэйд адзення ад Nalivaiko Shop.

Уваход бясплатны па запрашальніках. Рэгістрацыя на сайце прасторы movingartfactory.by
Колькасць месцаў абмежавана.


"CU BAR" знаходзіцца: Мінск, вул. Куйбышава, 22, корпус 6, 6 паверх на ліфце. Арганізатары паклапаціліся і пра бяспеку наведвальнікаў: ліфт едзе толькі ў бар. Бармэны працуюць толькі ў масках, а на тэрыторыі прасторы размешчаны антысептыкі. Таксама ёсць магчымасць набыць маску ў бары. Тэрыторыя MAF — 1600 кв.м., што дазваляе наведвальнікам знаходзіцца на бяспечнай дыстанцыі. А само памяшканне апрацоўваецца антысептыкам не менш чым пяць разоў у дзень.

Больш інфармацыі пра імпрэзы: instagram.com, movingartfactory.by.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: