«Moving Art Festival» канчаткова адменены, прастора MAF зачыняецца

Вялікі фестываль сучаснага мастацтва «Moving Art Festival» канчаткова адменены. Пра гэта ў сацсетках паведамілі яго арганізатары.


Фестываль павінен быў прайсці на тэрыторыі прасторы MAF (завод «Гарызонт») на працягу некалькіх выхадных у сакавіку, аднак напярэдадні першага ўікэнда стала вядома пра праблемы паміж арганізатарамі і прадстаўнікамі пляцоўкі. Першапачаткова фестываль хацелі перанесці, але цяпер стала вядома, што гэтага не будзе. Да ўсяго іншага, сама прастора MAF таксама зачыняецца, перадае TUT.BY.

Арганізатары фестывалю напісалі, што з 1 сакавіка не могуць трапіць у памяшканне арт-прасторы, якую яны арандуюць у ЗАТ «Гарызонт-Белінвест-Дэвэлапмент».

«Унутры засталіся асабістыя рэчы, абсталяванне, Прадукцыя, матэрыялы для фестывалю, усе дакументы, тэлефоны, расліны, адзенне супрацоўнікаў, валанцёраў і наведвальнікаў МАФ, а таксама працы каля 40 мастакоў выставы, якая павінна была адбыцца <...> Афіцыйнага адказу па гэтай сітуацыі мы не атрымалі па гэты дзень. На працягу ўсіх гэтых дзён мы змагаліся за наш праект як маглі і выконвалі ўсе ўмовы, але яны ўвесь час мяняліся», — напісалі арганізатары.

Яны адзначылі, што ў такой сітуацыі не могуць правесці фестываль на гэтай пляцоўцы або перанесці яго ў іншае месца. Таму фестываль цалкам адмяняецца, а прастора MAF зачыняецца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: