Must see: Дуэт «Красная Зелень» запісаў новы кліп пра гомельскі флагшток і туалет

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук запісалі новы кліп, у якім распавядаюць гісторыю ўзнікнення флагштока на цэнтральнай плошчы Гомеля і «залатой» прыбіральні на набярэжнай.


«Гомель. Нашыя дні. Пака ўсякія злосныя змагары-наркаманы-тунеядцы занімаюцца діструкціўнымі дзеламі і гуляюць з запрышчоннымі сімваламі і колерамі, настаяшчые чыноўнікі-патрыёты ўстанаўліваюць флагштокі за 700 тыс даляраў і абшчэственные туалеты за мільён даляраў за дзеньгі народа і для народа», — кажуць удзельнікі праекту.

Нагадаем, у кастрычніку 2018 года ў парку на беразе Сожа ў Гомелі адкрылі грамадскую прыбіральню коштам больш за 1,5 млн. рублёў. 

Флагшток вышынёй 60 метраў і коштам амаль паўтара мільёна рублёў быў усталяваны насуперак пратэстам гараджан на плошчы Леніна ў верасні мінулага года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: