Музей Максіма Багдановіча запрашае на «Сцежкі лёсу»

Літаратурны музей Максіма Багдановіча 17 мая запрашае на літаратурны вечар «Сцежкі лёсу», прысвечаны 70-гадоваму юбілею Васіля Гадулькі.

Фота з сайта www.chitalnya.ru

Фота з сайта www.chitalnya.ru



У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 17 мая а 17-й гадзіне адбудзецца вечарына да 70-гадовага юбілею Васіля Гадулькі (1946–1993), выдатнага беларускага паэта, тонкага лірыка.

Ён стаў вядомым чытачу толькі пасля смерці: адкрыў яго для ўсіх журналіст і сябра паэта Васіль Сахарчук. Кнігі вершаў Васіля Гадулькі “Голас” і “Па-над сцежкай лёсу” пабачылі свет, калі аўтара ўжо не было сярод нас.

У вечары возьмуць удзел беларускія літаратары, якія спрычыніліся да выдання кніг вершаў Васіля Гадулькі: Леанід Галубовіч і Галіна Самойла. Пра цікавыя факты з біяграфіі паэта распавядуць даследчыкі, якія працуюць над яго літаратурнай спадчынай: Вадзім Корань і Ціхан Чарнякевіч.

Далучыцца да высокай паэтычнага слова, паслухаць вершы запрашаем усіх цікаўных, аматараў айчыннай літаратуры.

Запрашаем 17 мая 2016 года ў 17.00 у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, д. 7а)

Уваход вольны.


Паводле прэс-службы Літаратурнага музею Максіма Багдановіча 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: