Музейны квартал у Мінску будзе мець плошчу 18 тысяч квадратных метраў

Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць у пачатку мая 2020 года. 



Фота minsknews.by

Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

На бягучы год для будаўніцтва комплексу выдзелена Br1,5 мільёна, адзначыў гендырэктар. Усе работы ідуць па плане.

"У наступным годзе ў пачатку мая, да свята Перамогі, адкрыем новы будынак музейнага комплексу на вуліцы Карла Маркса. Пасля будаўніцтва перамесціцца на вуліцу Кірава, а затым будзе рэканструяваны будынак па вуліцы Леніна", — распавёў Уладзімір Пракапцоў.

Мінскі музейны квартал — комплекс Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у які ўваходзяць чатыры будынкі: на вуліцы Кірава, 25; вуліцы Леніна, 20; вуліцы Леніна, 22; вуліцы К. Маркса, 24. Работы па стварэнні музейнага квартала вядуцца з 2010 года.

zviazda.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!