Музей Максіма Багдановіча запрашае на сустрэчу з Ксеній Шталенковай

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае далучыцца да культурна-асветніцкага праекта “Маладыя гады, маладыя жаданні!” — серыі сустрэч з маладымі беларускімі і замежнымі творцамі. 10 сакавіка 2016 года, а 18-й гадзіне адбудзецца “Сустрэча першая. Ксенія Шталенкова”.

 



Максіма Багдановіча называюць самым маладым геніем беларускай літаратуры, але вядома, якім няпростым быў шлях пісьменніка да прызнання. Паэту пашанцавала, бо ён знайшоў добрых сяброў, якія падтрымлівалі, дапамагалі і радаваліся яго першым літаратурным поспехам.

Ксенія Шталенкова — маладая беларуская пісьменніца, якая таксама мае добрых сяброў. Іх можа стаць яшчэ больш, калі вы завітаеце на імпрэзу. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя поўнага выдання прыгодніцка-фантастычнага рамана-трылогіі “Адваротны бок люстра”. У вас будзе магчымасць пагутарыць з Ксеніяй пра кнігу і даведацца пра творчыя планы пісьменніцы.

У якасці музычнага падарунка выступіць натхнёны паэзіяй Максіма Багдановіча гурт “Nielha Zabyc”.

Запрашаем 10 сакавіка 2016 года, а 18-й гадзіне.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а)

Тэлефон для даведак: 8 (017) 334 42 69

Уваход вольны!

Паводле прэс-службы Музея Максіма Багдановіча

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: