Музыкі з лэйбла Paliklinika аб'ядналіся і ўжывую заспявалі пра танец пратэсту

Здаецца, гэтае лета — бясконцая крыніца натхнення для творцаў.
Музыкі гуртоў, чыя музыка выходзіць на незалежным лэйбле Paliklinika адгукнуліся на актуальныя беларускія падзеі і сумесна ўжывую выканалі адмыслова напісаную песню «Гэта наш танец». Песня выйшла ў фармаце лайв відэа.
Музыку напісаў Эрык Арлоў-Шымкус (Harotnica mix, ili-ili, luty sakavik), словы — Уладзь Лянкевіч (luty sakavik). А да жывога выканання далучыліся Андрусь Такінданг (Recha, Harotnica mix), Сяргей Іваноў і Раман Жарабцоў (SnopSnoŭ), Яўген Цярэнцьеў і Mary Helios (Teleport) ды Кірыл Дзямура (Nite Nite Nite).

Лайв відэа зняла Аляксандра Бабкова.

Каментар музыкаў аб удзеле ў ініцыятыве:

«Мы ўсе абсалютна розныя музыканты, нашыя гурты выконваюць розную музыку, але нам захацелася зрабіць штосьці сумеснае, што трапляе ў нерв часу. Цяпер людзі ў Беларусі, незалежна ад таго, чым яны займаюцца, паказваюць самім сабе, што такое сапраўдная салідарнасць і ўменне аб'яднацца дзеля нечага большага».

«Гэта наш танец у грамадскім месцы, гэта наш танец не ўзгоднены ні з кім», — спяваецца ў рэфрэне. Ёсць рэчы, на якія кожны чалавек мае неад'емнае права і ніхто не павінен яго пазбаўляць гэтага права.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: