Мытня запатрабавала сведчанні, што ў кнізе пра Гары Потэра няма заклікаў да звяржэння ўлады?

Мытнікі адмаўляюць гэтую інфармацыю, але выдавецтва сведчыць пра наяўнасць такога патрабавання. 

У выдавецтве «Янушкевіч» у перакладзе на беларускую мову выходзіць кніга «Гары Потэр і таемная зала». Наклад надрукаваны за мяжой, і зараз яго вязуць у Беларусь. Але па патрабаванні беларускай мытні трэба падрыхтаваць сведчанне, што ў кнізе адсутнічаюць заклікі да звяржэння існуючай улады. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў выдавецтве. 

Разам з тым Беларускі мытны камітэт у размове з "Еўрарадыё" абвяргае гэтыя патрабаванні. І ўсё ж кіраўнік выдавецтва Андрэй Янушкевіч сцвярджае, што такое патрабаванне было.


  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: