N.O.I.R.: злепак сучаснай Еўропы і яе жахлівая тэатралізацыя

N.O.I.R. — «No One Is Real» — новы праект, створаны Дзмітрыем Токаравым у 2016 годзе. З аднаго боку, назва — гэта абрэвіятура «Ніхто Не Рэальны». З іншага боку, N.O.I.R. па-французску азначае «чорны».

У музыцы праекта шмат нерэальнага, і чорнага, з пункту гледжання настрою. Пры гэтым, на думку экспертаў, свет, які стварыў у N.O.I.R. Дзмітрый Токараў, дзіўным чынам адчувальны. Дэпрэсіўныя лупы, створаныя ў кампутарных праграмах, арганічна пераплятаюцца з "жывымі" партыямі кантрабаса і гукавымі эфектамі. Ад мінімал — тэхна і неакласікі, да амбіента і індастрыял — так выглядае гукавы сусвет Дзмітрыя Токарава, які можна ўспрымаць адначасова, і як злепак сучаснай Еўропы, і як яе жахлівую тэатралізацыю.



Дзмітрый Токараў нарадзіўся ў Мінску 25 лютага 1969 года. Скончыўшы элітную музычную школу пры мінскай Кансерваторыі, саму мінскую Kвнсерваторыю (выпуск 1993 году), а таксама майстар-клас Міжнароднай акадэміі музыкі ў аўстрыйскім Зальцбургу (курс 1992 года), Зміцер стаў вядомым кантрабасістам, запатрабаваным у розных калектывах. Яго кар'ера пачалася з Гран-пры на Міжнародным конкурсе кантрабасістаў і віяланчэлістаў у Мінску (у 1993 г).

Адразу пасля заканчэння кансерваторыі Дзмітрый прыступіў да працы ў Сімфанічным аркестры Оперы і балета Рэспублікі Беларусь (1993-96.).

У канцы 90-х, пасля працы ў камерных аркестрах «Санорус» і «Калегіум музікум» Дзмітрый Токараў пачынае сваю кар'еру ў Еўропе. Ад 1999 года, ён працуе з аркестрамі з французскіх гарадоў Сэнт-Эцьена, Ліёна і Клермон-Ферана, а таксама пачынае супрацоўнічаць з маладымі французскімі музыкамі. З 2003 па 2008 год Дзмітрый працуе з калектывам «Samy the FISH», дзе выступае ў якасці музыканта і кампазітара. Паралельна Дзмітрый працягвае супрацоўніцтва з сімфанічнымі аркестрамі.

У 2008 годзе Дзмітрый Токараў спрабуе сябе ў якасці вядучага і рэдактара праграмы на радыёстанцыі «Radio Association» (Montauban). Пасля чаго прыступае да эксперыментаў у галіне электроннай музыкі.

У 2010 з'яўляецца праект «DOBROBEAT», які стаў прыкметнай з'явай на французскай незалежнай сцэне. У 2011 годзе Дзмітрый далучаецца да аднаго з самых дзіўных еўрапейскіх праектаў «The Color Bars Experience». Ён прысвечаны творчасці культавага музыканта 70-х Ніка Дрэйка. «The Color Bars Experience» пасля еўрапейскага тура быў сустрэты літаральна, на "ўра", еўрапейскімі крытыкамі, і сёння лічыцца лепшым выкананнем песень Дрэйка, якія паўплывалі на большасць музыкаў 80-х, 90-х і нулявых.

Прэм'ера N.O.I.R. пройдзе на мінскай сцэне 22 ліпеня 2017 года, у рамках фэсту «Импролето» ў Музеі Азгура.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: