На Еўрабачанне-2019 ад Беларусі зноў паедзе пратэжэ расійскага прадзюсара Дробыша

Выканаўца Зена перамагла ў фінале нацыянальнага адборачнага тура на конкурс песні «Еўрабачанне-2019».
У яе была самая высокая ацэнка, выстаўленая журы — 69 балаў.

Варта адзначыць, што журы выстаўляла ацэнкі адразу пасля песень, што пазбаўляла шоу ўсякіх інтрыг, а спевакоў — матывацыі спяваць, пасля таго, як Зена атрымала найвышэйшы бал.

Зена — самая маладая ўдзельніца фіналу нацыянальнага адбора, ёй 16 гадоў. Яна з’яўляецца пратэжэ расійскага прадзюсара Віктара Дробыша.

Конкурс песні «Еўрабачанне-2019» пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал — 18 мая. Зена выступіць у першай частцы першага паўфіналу.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!