На канцэрт Вольскага за гадзіну прададзена 500 квіткоў

21 верасня ў Prime Hall адбудзецца першы за 7 год вялікі сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Мінску. Продаж квіткоў пачаўся сёння апоўдні – за першую гадзіну пайшло больш за 500 асобнікаў.

— Гэты  канцэрт доўгачаканая падзея для ўсіх прыхільнікаў Лявона Вольскага. Таму я не бачу ў такім ажыятажы нічога дзіўнага, — пракаментаваў арганізатар мерапрыемства Уладзімір Плавінскі.

«Белая яблыня грому» — знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Дыск быў выдадзены ўвясну 2010, быў прадстаўлены на канцэртах у Мінску і на фэсце Be2gether у Літве. Пасля яго і пачалася паўза ў вялікіх выступах музыкі на радзіме — паслухаць Вольскага нажыва можна было толькі на невялікіх напаўдапольных імпрэзах.

Лявон Вольскі «Белая яблыня грому» (live 2010)
  
Выступы ў Мінску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць «Белую яблыню грому» і лепшыя песні розных часоў — два вялікіх аддзяленні, — апісаў канцэрт Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Продаж квіткоў адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Інфалінія (033) 661 14 32.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!