На пагашэнне даўгоў. Лукашэнка даручыў вылучыць «Беларусьфільму» 5,5 млн рублёў

Аляксандр Лукашэнка даручыў вылучыць «Беларусьфільму» 5,5 млн рублёў з бюджэту на пагашэнне даўгоў. Гэта вынікае з яго рашэння ад 16 красавіка, копію якога апублікаваў телеграм-канал пра беларускае кіно «Священный Белавуд».

Кінакампанія павінна вярнуць сродкі з 2023 па 2027 год — па 1,1 мільёна ў год. За гэтым будзе прыглядаць Камітэт дзяржкантролю, а адказнымі прызначаныя Уладзімір Карачэўскі і цяперашні міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: