На палях рамана Marginalis

Навошта беларускія знакамітасці посцяць фота беларускіх кніг? Як стаць персанажам рамана? Які рэкорд паставіў Marginalis? Пра гэта і многае іншае распавядзе пісьменнік Кірыл Стаселька.

Кампанія «Чытаем Беларускую» разам з прасторай «Кніжная шафа» 10 лістапада правядуць літаратурнае мерапрыемства, на якім разам з аўтарам Кірылам Стаселька разбяруць раман «Marginalis» ды тое, што знаходзіцца на яго палях. Празаік распавядзе пра ідэю напісання і канцэпцыю твора, гісторыі і цікавосткі, звязаныя з раманам. Удзельнікі мерапрыемства змогуць задаць свае пытанні ды паразмаўляць з аўтарам.

Мерапрыемства адбудзецца 10 лістапада (пятніца), 19:00 у прасторы "Кніжная шафа" па адрасе: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: