На раскопкі ў Крэўскі замак запрашаюць валанцёраў

Ад 17 да 30 ліпеня ў Крэве працуе па гістарычна-пашуковай працы на тэрыторыі замка. Калі вы з дзяцінства марылі пабываць на раскопках, сустрэць аўтэнтычнага беларускага прывіда і паспаць у намёце на гістарычна знакавай зямлі, то гэта шанец задаволіць самыя неўтаймаваныя рамантычныя чаканні.
Арганізуе летнік Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак»

Жыць прыйдзецца ў намётах (трэба ўзяць з сабой спальнікі). Прадастаўляецца ежа і магчымасць пазнаёміцца з крэўскай лазняй. Далучыцца можна ў любы час і на любую працягласць працаў.

Месца правядзення: а/г Крэва, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць.

Ахвотным далучыцца трэба запоўніць  АНКЕТУ.

Кожнаму валанцёру з сабой варта мець:

  • Мабільны тэлефон з падзарадкай
  • Ліхтарык
  • Спальнік (абавязкова), намёт (па жаданні)
  • Неабходныя лекі
  • Галаўны ўбор
  • Ежа прадастаўляецца арганізатарамі на тэрыторыі летніка.+

У Крэва працуе лазня.

Канкрэтнае месцазнаходжанне  і кантакты арганізатараў будуць прадастаўляцца пасля запаўнення Анкеты валанцёра.

Паводле hrodna.life

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!