
Гальшанскі замак. Фота: 2kola.by
— На правядзенне работ на вежы Гальшанскага замка выдзелена 250 тысяч рублёў. Праектам прадугледжана рэстаўрацыя кладкі сцен, устраенне даху, унутранае аздабленне вежы, устаноўка сталярных вырабаў і ўстраенне дэманстрацыйных лесвіц на другі паверх вежы, — распавяла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.Дзякуючы гэтым работам будзе адноўлены істотны фрагмент Паўночнай вежы Гальшанскага замка, і ў далейшым тут з'явіцца музейная экспазіцыя. Яна раскажа аб знакамітых беларускіх дынастыях Гальшанскіх, Сапегаў і, вядома, пазнаёміць з гісторыяй аднаго з унікальных замкаў на тэрыторыі Беларусі. Госці змогуць убачыць тут і выяўленыя на тэрыторыі замка археалагічныя знаходкі.
На працы на Крэўскім замку выдзелена амаль 900 тысяч рублёў. Плануецца аднавіць участкі паўночна-заходняй сцяны, а абароніць ад дажджоў і снегу гэты фрагмент замка чарапічны дах.

Паводле grodnonews.by