На сценах магілёўскіх будынкаў з'явяцца вершы 10 беларускіх паэтаў

На сценах магілёўскіх будынкаў з'явяцца радкі з вершаў дзесяці беларускіх паэтаў, піша mogilev.online. Праект называецца "Вершы на сценах". Пачаць яго вырашылі з твораў Яўгеніі Янішчыц.
Гэты праект арганізавала школа пры Цэнтры гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Мастачка Юлія Раткіна пачала ўжо размалёўваць сцены. На працу над першым вершам ёй спатрэбяцца два дні. Увечары 19 ліпеня на сцяне будынка па праспекце Міра, 18 мінакі змогуць пабачыць верш Яўгеніі Янішчыц:

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма.

Пасля таго, як будуць напісаныя ўсе вершы, пройдзе ўрачыстая прэзентацыя праекта.




Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: