На Тыдні Германіі ў Мінск упершыню прыедзе Берлінскі фестываль XJAZZ

На працягу больш за 15 гадоў кожную восень пад патранажам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. Сёлета яны пачнуцца 23 верасня і працягнуцца да 18 лістапада.
 Ілюстрацыя Пасольства Германіі

 Ілюстрацыя Пасольства Германіі

Пасольства запрашае ўсіх, хто хацеў бы пазнаёміцца з нямецкай культурай, мовай і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў адзінаццаці беларускіх гарадах.

Багатая праграма прапанувае на ваш выбар:
• шматлікія кінапаказы: сучасныя кароткаметражныя стужкі, мастацкія фільмы на нямецкай мове з субтытрамі на рускай, музычны фільм з наступным Live-DJ-Set, дакументальны фільм у гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, а таксама нямы фільм «Насферату» (1921) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца ў чатырох гарадах з жывым музычным суправаджэннем у выкананні аўтара музыкі Вольгі Падгайскай і ансамбля сучаснай камернай музыкі «Five-storey-ensemble»;
• самыя разнастайныя канцэрты ад класікі да стыляў рок і поп, а таксама джаз (у Мінск упершыню прыедзе Берлінскі фестываль XJAZZ);
• чытанні, выставы, майстар-класы і лекцыі на спецыяльныя тэмы;
• творчыя мерапрыемствы і магчымасць прыняць удзел у захапляючых акцыях у бібліятэках гарадоў Баранавічы, Брэст, Барысаў і Маладзечна; 
• а таксама многія іншыя невялікія і буйныя мерапрыемствы ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, прадстаўнікамі нямецкіх культурных арганізацый у супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.

Праграма Тыдняў Германіі апублікавана на minsk.diplo.de

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!