На Вайсковых могілках узгадалі Янку Купалу (фота)

У гадавіну загадкавай смерці беларускага песняра ля ягонага помніка на Вайсковых могілках сабралася грамада, каб ушанаваць памяць нацыянальнага паэта.

Напачатку каталіцкі святар прачытаў малітву за спакой памерлага. Далей імпрэзу вяла дырэктарка музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Перад прысутнымі са сваімі новымі, прысвечанымі Янку Купалу вершамі выступалі паэты Міхась Башлакоў, Мікола Шабовіч ды іншыя літаратары.

"Гэта традыцыйныя жальбіны, прымеркаваныя да гадавіны гібелі Янкі Купалы. Мы іх арганізуем кожны год 28 чэрвеня, каб нагадаць пра трагічную гібель паэта ў Маскве ў 1942 годзе. Наша традыцыя апошніх дзесяцігоддзяў, калі інтэлігенцыя, супрацоўнікі музеяў, літаратары сустракаюцца менавіта тут, на Вайсковых могілках, і ўзгадваюць нашага песняра", — кажа Павал Каралёў.


Фота аўтара

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!