На выданне беларускамоўнага збору твораў Алексіевіч сабралі 230 тысяч рублёў.

На партале Ulej.by 20 красавіка завяршыўся збор сродкаў на перавыданне «Галасоў Утопіі» — пяці кніг лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч на беларускай мове і без цэнзурных правак, піша «Радыё Свабода».



Да краўдфандынгу далучыліся 660 чалавек, якія агулам ахвяравалі 231 942 рублі, гэта 580% ад неабходнай сумы. Першапачаткова арганізатары кампаніі планавалі сабраць 40 000 рублёў.

Збор грошай на «Галасы ўтопіі» пабіў беларускі рэкорд краўдфандынгу: раней найбольшай сабранай сумай было 83 577 долараў — на Kickstarter для беларускай відэагульні «Легенды Айзэнвальда» (яшчэ 12 782 долараў сабралі на працяг «Айзэнвальда» — відэагульню «Кроў лістапада»). Па курсе на 20 красавіка на беларускамоўнае выданне кніг Алексіевіч ахвяравалі 115 526 долараў.

Большую частку грошай — 150 тысяч — ахвяравалі Белгазпрамбанк і цэнтар «Новая культурная ініцыятыва». Яшчэ па 6,14 тысячы рублёў далі крамы Symbal.by і Biblio.by, яны замовілі па 100 камплектаў. Яшчэ 8,85 тысячы і 11,12 тысячы далі «Акадэмкніга» і ананімны ахвяравальнік, якія замовілі буйнейшыя аптовыя партыі. Нават калі адняць усё гэта, «народных» грошай прыйшло 46,69 тысячы рублёў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: