На 71-м годзе жыцця памёр знакаміты спявак Джо Кокер

Знакаміты блюзавы спявак Джо Кокер памёр у ноч на панядзелак, 22 снежня, на 71 годзе жыцця ад раку лёгкіх. Пра гэта паведамляе лента. ру са спасылкай на BBC News.



Фота Valery Hache / AFP


Спявак памёр у ЗША, у штаце Каларада, дзе ён жыў многія гады. З ракам Кокер змагаўся апошнія некалькі гадоў.

 

Інфармацыю пра смерць спевака пацвердзіў яго агент Бары Маршал. Паводле яго слоў, Кокер быў «проста унікальны» і «немагчыма будзе запоўніць пустэчу, якую яго смерць пакінула ў нашых сэрцах». «Надзвычай таленавіты, але добры і сціплы чалавек, які любіў сцэну. Любы, хто калі-небудзь бачыў яго ўжывую, ніколі не забудзе яго»,дадаў Маршал.

 

Джо Кокер пачынаў сольную кар'еру ў пачатку 1960-х гадоў, праславіўся сваім хрыплым барытонам. Найбольш вядомымі хітамі спевака, які запісаў 40 альбомаў, сталі блюзавыя балады My Father's Son, Unchain My Heart, You Can Leave Your Hat On, Now That the Magic Has Gone, N`oubliez jamais.

 

У 2008 годзе часопіс Rolling Stone уключыў Кокера ў спіс «100 найвялікшых спевакоў у гісторыі».

Вудсток. 1969 год:

Мінск, 3 верасня 2013 года:

Joe Cocker: Fire it Up Live (Cologne, 2013):

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!