Нацыянальны тэатр оперы і балета сыходзіць на каранцін?

У Нацыянальным тэатры оперы і балета учора, 27 кастрычніка, адбылася акцыя салідарнасці. Да прысутных звярнуліся канцэртмайстар аркестра і яшчэ два салісты. Яны сказалі, што артысты не могуць заставацца абыякавымі да падзей, якія адбываюцца ў краіне, і што яны выступаюць супраць гвалту.


Пасля разам з гледачамі акцёры праспявалі «Магутны Божа», і пачалі спектакль.

У афішы тэатра амаль на кожны дзень былі заяўленыя спектаклі. Але, паводле неафіцыйнай інфармацыі, у калектыве — больш за 25 хворых. Нават падчас паказу 27 лістапада частка аркестра сядзела не ў аркестравай яме, а ў першым шэрагу партэра.

Але, як неафіцыйна кажуць TUT.BY супрацоўнікі тэатра, гэта не вырашае праблемы. Гледачоў ніхто не абавязвае знаходзіцца ў масках. А такое рассаджванне аркестра прыводзіць да дрэннага гучання.

Як бы там ні было, сённяшні паказ балета «Ганна Карэніна» (28 лістапада) будзе ісці пад фанаграму. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі ў прэс-службе тэатра: «Балет будзе ісці пад фанаграму ў сувязі з хваробай дырыжора і часткі артыстаў аркестра».

Гэта першы такі выпадак у гісторыі Опернага.

Пры гэтым, як паведамілі TUT.BY, «у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, а таксама вытворчай неабходнасцю (падрыхтоўка да оперы “Фаўст”) з 29 кастрычніка па 20 лістапада адмененыя ўсе спектаклі». Па адной з версій, прычынай гэтаму ёсць каронавірус, па іншай — учорашняя акцыя ў тэатры.

На гэты момант у тэатры запланаваныя дзве прэм’еры-згаданая опера «Фаўст» Шарля Гуно ў пастаноўцы рэжысёра Ганны Маторнай (21 лістапада) і опера для дзяцей Глорыі Бруні «Пінокіа» ў пастаноўцы Наталлі Бараноўскай. Гэта іх дэбюты на вялікай сцэне Опернага.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: