Начныя чытанні і гульня памяці Юрася Бушлякова. Афіша кнігарні «Логвінаў»

На пачатку чэрвеня кнігарня "Логвінаў" запрашае на імпрэзы.




Начныя чытанні ў кнігарні Логвінаў


На “Хвілінку” да Ігара Бабкова. Легендарны раман “Хвілінка”, чый аўтар атрымаў у 2014 годзе прэмію за найлепшую кнігу беларускай прозы, вяртаецца!
У кнігарні 2 чэрвеня ладзяцца начныя чытанні за філіжанкай кавы “Хвілінкі. Другой кнігі”.
Пачатак а 21. Уваход – вольны.

Прачытаць інтэрв’ю пра кнігу з Ігарам Бабковым можна тут.



Гульня памяці Юрася Бушлякова


У нядзелю, 4 чэрвеня, адбудзецца сяброўская гульня памяці знанага мовазнаўцы Юрася Бушлякова. Пачатак а 16. Школьны стадыён на скрыжаванні вуліц Цікоцкага і Сядых (мікрараён Зялёны Луг). Запрашаем усіх неабыякавых да постаці Юрася Бушлякова, нашай мовы і, вядома, футбола. 

Музычная аўтограф-сесія Змітра Бартосіка


З нагоды выхаду кнігі падарожжаў “Быў у пана верабейка гаварушчы” бард, журналіст і літаратар Зміцер Бартосік падпіша новыя асобнікі сваё кнігі і заспяе некалькі сваіх песень.

Мерапрыемства адбудзецца 6 чэрвеня, пачатак а 19. Уваход – вольны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: