Найлепшыя карціны ад Берліна да Венецыі: «Фестываль еўрапейскага кіно» пройдзе ў Мінску з 20 па 31 студзеня

З 20 па 31 студзеня на «Фестывалі еўрапейскага кіно» пакажуць першакласныя гульнявыя і дакументальныя фільмы. На экранах кінатэатраў «Цэнтральны», «Піянер», Falcon Club Буцік кіно і Silver Screen ў ГЗЦ ​​Galileo – фільмы, якія на працягу мінулага года заваёўвалі фестывальныя пляцоўкі свету, хвалявалі публіку, сталі прадметам спрэчак і захапленняў.
Праграма таксама насычана цэлай падборкай сямейнага кіно і дакументалістыкі вядучых еўрапейскіх кінашколаў. Фільмы прадставяць кінаэксперты Ірына Дзям'янава, Ігар Сукманаў і Марыя Касцюковіч, а таксама дзіцячыя пісьменнікі Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі. Пасля некаторых паказаў пройдзе Q&A з рэжысёрамі.

«Фестываль еўрапейскага кіно» прадстаўлены 41 карцінай з Германіі, Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Чэхіі, Італіі, Скандынавіі, краін Балтыі, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропы. Усе яны – удзельнікі прэстыжных сусветных кінафэстаў, якія дапамогуць лепш зразумець сучасную еўрапейскую культуру, а таксама не засумаваць тым, каму так не хапала новага аўтарскага кіно. У той час, калі ўвесь свет жыве ва ўмовах локдаўнаў і закрытых межаў, вобразы з магіяй жыцця і галасы мастакоў павінны пераадольваць бар'еры і аб'ядноўваць свет. Іх важныя думкі і ідэі адкрыюць погляд на рэальнасць, у якой мы жывём.

Прыемная навіна для аматараў нямецкай культуры: у праграме прадстаўлена шмат карцін з Германіі, а «Супернік» Маркуса Ленца стане фільмам адкрыцця фестывалю. Гэтая карціна, якая аб'ядноўвае ў сабе сацыяльную драму і трылер, раскажа пра непрадказальны і нечаканы любоўны трыкутнік. У суперніцтве за жаночую любоў і матчыну ласку ўдзельнічаюць пажылы немец і 9-гадовы ўкраінскі хлопчык. Фільм упершыню прадстаўлены на МКФ у Пусане. Цудоўная здымка карціны дапоўненая выдатнымі акцёрскімі працамі і трымае ў напружанні да самага фіналу.

У праграме гульнявога кіно – сацыяльныя драмы, любоўныя прыгоды, фантазіі і заснаваныя на рэальных падзеях гісторыі. Яны пашыраць наша ўяўленне пра свет і дапамогуць зразумець саміх сябе. Паказы гульнявога кіно пройдуць у кінатэатрах «Цэнтральны» і Falcon Club Буцік кіно. Важныя і трапяткія фільмы для ўсёй сям'і, якія дапамогуць лепш пазнаць адзін аднаго, пакажуць у кінатэатры «Піянер». У дакументальнай праграме – актуальныя праблемы і разважанні пра вечнае, геніі і правакатары, мудрыя старыя і дзёрзкія юнакі, Кубрык, Таркоўскі і нашы сучаснікі.

У падборцы дакументальнага кіно прадстаўлены і выключныя дакументальня камедыі і нават док-анімацыі, а яшчэ лепшыя фільмы студэнтаў кінашколаў Германіі, Італіі,

Харватыі, Славакіі – іх глядзіце ў кінатэатрах «Цэнтральны» і Silver Screen ў ТРЦ Galileo. Арганізатар «Фестывалю еўрапейскага кіно» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» пры падтрымцы European Film Promotion.

Раім гледачам выконваць меры эпідэміялагічнай бяспекі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: пры наведванні кінатэатраў выкарыстоўвайце маскі і іншыя ахоўныя сродкі. У кіназалах таксама забяспечана сацыяльная дыстанцыя паміж гледачамі.

Сачыце за навінамі праекта на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK и YouTube.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: