Naka: альбом «Игра в правду» выкладзены ў сеціва пасля адмены ленінапада

Naka Piano размясцілі ў вольным доступе свой новы альбом "Игра в правду". Альбом быў створаны дзякуючы краудфандынгу і прэзентаваны на закрытым монаперфомансе.

Сярод разынак альбома – песні на словы Ганны Ахматавай і братоў Стругацкіх. Зімой гурт парадуе сваіх прыхільнікаў новымі кліпамі, а канцэртная прэзентацыя альбома пройдзе 13-га студзеня на Азгура, 8.

 

 «Мы толькі прыйшлі ў сябе пасля закрытага монаперфоманса для інвестараў. Ён адбыўся ў памяшканні музея Азгура, ўстаўленага бюстамі і многія хваляваліся, каб яны не пабіліся. Зала пацвердзіла сваю трываласць, ленінапад адмяніўся і мы радыя запрасіць усіх на адкрытую прэзентацыю альбома там жа», — каментуе вакалістка гурта Наста Шпакоўская.

 

За 12 год гісторыі Naka выпусціла 6 нумарных альбомаў: «Тебе», «Пора», «Довольна», «Малітва» і два альбомы як Naka Piano. У 2016-м гурт падзяліўся на рокавы квартэт Naka і лайтовы Naka Piano. Другі альбом Naka Piano стаў болей артавым і эксперыментальным, а ў некаторых кампазіцыях прагучалі бубны.

 

 

Сустрэчы ВКонтакте / Facebook

 


Фота Наталля Войніч

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: