Нам тут жыць

Памятаеш таго шкодніка Колю, які ўвесь час абзываўся і хаваў твае рэчы ў пачатковых класах? Ці агідную Юлю, якая сапсавала табе старэйшую школу? А яшчэ табе дакладна ёсць за што ненавідзяць Святлану Паўлаўну, тую самую біялагіню, якая казала, што цябе нават вуліцы месці не возьмуць.

Магчыма, калі вучоба скончылася і пачалося дарослае жыццё, ты падумаў ці падумала, шо можна, зрэшты, выдахнуць. Але раптам начальнік вырашае, што яму можна распускаць рукі альбо прыніжаць цябе. а калегі аказваюцца профі ў распусканні плётак і стварэнні невыноснай атмасферы ў офісе. А потым ты усур'ёз сутыкаешся з сістэмай аховы здароўя, правасуддзя ці "праваахоўнымі" ворганамі, і аказваецца, што вырашыць правы са здароўем ці даказаць уласную правату ў судзе невыносна складана. Ці можна неяк змяніць існуючы парадак рэчаў? Ці могуць усе быць роўнымі? Каб знайсці, ці, прынамсі, пашукаць адказы на гэтае пытанне, Лабараторыя сацыяльнага тэатру ECLAB запрашае на прэм'еру спектакля "Як тут жыць?", прысвечанага дыскрымінацыі і няроўнасці.

Падзея ў Фэйсбуку.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!