Насыпаць горы ў Мінску

Кнігарня "Логвінаў" прадстаўляе прэзентацыю кнігі «Насыпаць горы» з удзелам аўтаркі журналісткі Малгажаты Шэйнэрт, а таксама перакладчыцы Марыі Пушкінай.

Прэзентацыя пройдзе ў рамках “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў” 17 лістапада ў “Прэс-клубе” (Веры Харужай, 3), а 19:00. 

Крыху пра кнігу. “Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – гэтак называецца прысвечаная феномену  Палесся  кніга  – а яе беларуская версія выйшла нядаўна  ў  выдавецтве “Логвінаў” –  вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы  Малгажаты Шэйнэрт. Гэта таленавіта закручаны  ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя – палешукі, для якіх радзіма – гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал. 

Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела “Газеты Выборчай”.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!