Naviband выканалі па-беларуску саўндтрэк з «Галодных гульняў»

Гурт Naviband выканаў на беларускай мове песню «The Hanging Tree» з фільма «Галодныя гульні» Гэры Роса. Кліп «Пад дубам» аўтарства Дзмітрыя Буко ў выкананні Ксеніі Жук можна паглядзець на старонцы гурта ў Instagram.

Песня на тэкст аўтара рамана «Галодныя гульні» Сьюзен Колінз была напісана для аднайменнага фільма кампазітарам Джэймсам Ньютанам Ховардам. У фільме яе выконвала галоўная гераіня карціны Кітніс Эвердзін, якую сыграла акторка Джэніфер Лоўрэнс.

У беларускай версіі тэкст гучыць наступным чынам:

Ты не чакай

Хай цябе вядзе

Да дуба дзе ў пятлі

Забойца ў мёртвым сне.


Ты не чакай

Прачнуўся і ідзі

Нябожчык дзе крычаў

Мілая, бяжы.

 

Ты не чакай

І хутчэй прыходзь

Да дуба дзе мярцвяк

Заклікаў народ.

 

Дзіўны наш свет

Мы ўсё хаваем за душой

Пад дубам ноччу

Сустрэнемся з табой.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: