Названы кліп месяца на tuzin.fm — «Дым» ад Pomidor/off

Пераможцам 1-га туру відэачарту ў сtзоне 2016/2017 стала праца Сяргея Кастрыцкага на песню «Дым».


332 галасы набраў кліп гурта Pomidor/off у першым туры, што дазволіла яму перамагчы. Аўтар песні Аляксандар Памідораў прызнаецца, што для яго навіна пра перамогу сталася цалкам нечаканай. «Я не сачыў за відэачартам. Можна лічыць, што гэта адсутнасць амбіцый, уласцівая беларускім музыкам, але проста неяк так сталася. Пра перамогу мне паведаміў Федзя Жывалеўскі познім вечарам. Ня буду хаваць, канешне прыемна. Прыемна групе, прыемна, што ацэненая праца Сяргея Кастрыцкага, рэжысёра кліпу. Ну і перамога прыпала амаль на пятыя ўгодкі заканчэння працы над альбомам, з якога гэтая песьня. Дзякуй!», – сказаў з нагоды перамогі музыка.

Ён кажа, што асабіста для сябе з кліпаў першага туру вылучае «Белую ваду» ад гурта «Крама», які фінішаваў другім, а таксама відэаўвасабленьне «агракору» «Маці» Superboyz, якія толькі што пераназваліся ў Superbullz

Супраца аўтара анімацыйнага роліка на «Дым» Сяргея Кастрыцкага з музыкамі можа працягнуцца. Рэжысэр прапанаваў ідэю для кліпа на яшчэ адну песню Pomidor/off.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: