Названы першыя хэдлайнеры Freaky Summer Party

Сталі вядомы назвы гуртой, якія выступяць на галоўнай сцене гарадскога фестывалю Freaky Summer Party.

FSP — гэта ўнікальны фармат адпачынку сучасных гараджан, які пройдзе ў Мінску 29-30 ліпеня.

На адзін ўік-энд фестываль збірае разам творчых людзей, наватараў, прагрэсіўную моладзь і тых, хто любіць добра праводзіць час. Актуальная электронная і інды-музыка з усяго свету адначасова на пяці сцэнах, смачная гарадская ежа, адукацыйная пляцоўка для наватараў і крэатараў, унікальныя арт-інсталяцыі сучасных мастакоў і тэмпаральныя перформансы, майстар-класы і дзіцячая пляцоўка.



За час правядзення фестывалю на галоўнай сцэне выступілі больш за 240 прадстаўнікоў электроннай, indie- і пост-рок музыкі. У розныя гады хэдлайнерамі FSP festival былі: Peaches (CAN), Balthazar (BE), Mujuice (RU), Jon Kennedy (UK), The Herbaliser (UK), Debruit (FR), LCMDF (FIN), Tom Tukker (NL) , Антон Маскелиаде (RU), Long Arm (RU), The Retuses (RU), 130 па сустрэчнай на старэнькай Vespa (RU), Mustelide (BY), Super Besse (BY) і многія іншыя.

from Art Picnic FSP on Vimeo.


Ужо вядома, што сёлета на FSP выступяць брытанцы Everything Everything, якія адрозніваюцца выключна дынамічным стылем са складанай кампазіцыяй песень і дэталёвай лірыкай. У сваёй музыцы яны паспяхова сумяшчаюць Art Rock, Electronica, Art Pop, Indie Pop і R & B. Брытанскі музычны журналіст і крытык Пол Лестэр параўнаў гук Everything Everything з "бунтам на фабрыцы мелодый".


У гэтым годзе на галоўную сцэну FSP таксама ўзыйдзе Tesla Boy — расійскі new-wave/synth-pop гурт. Музыкі выступалі на мностве буйных фестываляў свету, напрыклад, "Mystery Land" у ЗША ды "AIM Music Festival" у Канадзе.

 


Больш інфармацыі пра арт-пікнік  тут 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: