«Не прайшло і паўгады» — шыльду з граматычнай памылкай на станцыі Жодзіна, урэшце, выправілі

Каб дабіцца змены шыльды "Жодзіна-паўднёваЯ" мясцовым актывістам прыйшлося дайсці да выканкамаўскага кабінета і нагадаць пра «непрывабны твар мясцовае ўлады», якая ўпарта дэманструе, што ня ведае альбо не жадае ведаць ні правілаў граматыкі, ні дзяржаўнае мовы наогул.

Упершыню пытанне аб шыльдзе з памылкай было паднятае ў жніўні. Аднак "адказныя асобы нават не паварушыліся", кажуць актывісты. У дадатак сам будынак станцыі ў парушэнне Закону «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» у той жа час перайменавалі ў «ЖОДИНО-ЮЖНОЕ».

Так шыльда стала выглядаць пасля выпраўлення:


Паводле licviny.info 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: