Re1ikt рыхтуе альбом і прэзентуе новыя песні

Мінскі фолк-рок гурт Re1ikt зайграе для слухачоў новы музычны матэрыял. Яго прэм’ера адбудзецца на канцэрце ў клубе Doodah King 19 чэрвеня.


Музыкі плануюць прадставіць публіцы новую кампазіцыю, напісаную паводле твора Міхася Зарэцкага “Паэма пра чорныя вочы”. Яна была створана адмыслова для праекта “(Не)расстраляная паэзія”, прысвечанага памяці рэпрэсаваных беларускіх літаратараў.

Апроч Re1ikt у праекце прымаюць удзел Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Cвета Бень, гурты Vuraj, Akute ды іншыя вядомыя беларускія музыкі. Акурат зараз на платформе "Талака" адбываецца краўдфандынгавая кампанія з мэтай сабраць сродкі, каб песні на творы рэпрэсаваных у 30-я гады 20 стагоддзя выбітных беларускіх паэтаў змаглі быць выдадзеныя і прэзентаваныя нажыва.



Амаль год таму Re1ikt выпусціў альбом “Kufar”, цяпер музыкі рыхтуюцца да запісу новай кружэлкі, якая зноў абяцае стаць канцэптуальнай. 

Таксама на канцэрце ў Doodah King будуць выкананыя найбольш незвычайныя, эксперыментальныя кампазіцыі гурта з альбомаў “Liekavyja Travy” і “Reki prabili liod”. Падтрымаюць Re1ikt мінскі progressive rock калетыў Borealis і жаночая industrial група Sameli.

Апроч гэтага бліжэйшым часам Re1ikt выступіць на шэрагу фестываляў. 24 чэрвеня — на юбілейным “Купальскім Коле”, што пройдзе на тэрыторыі Дукорскага маёнтка, 2 ліпеня — на “Магутным Фэсце” на пляжы Браслава, 14 ліпеня — ў Гродэку на “Басовішчы” ў Польшчы.

 

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: