«Не скарыцца прад нягодай ніколі, нідзе». Андрэй Мельнікаў выканаў песню «У гушчарах»

Бард Андрэй Мельнікаў выканаў песню «У гушчарах», на верш Наталлі Арсенневай, з дадаткам чатырохрадкоўя з верша «Прысяга».


Так гэтую песню спявала годная беларуска Надзея Раманаўна Дземідовіч, юнацтва і маладосць якой прыйшліся на ГУЛАГ. Катаванні чэкістаў прывялі да таго, што Надзея Раманаўна не магла мець дзяцей. Але да самай смерці ў лютым 2020 года яна засталася вернай Беларусі і слаўнай крывіцкай Пагоні.


У гушчарах

У гушчарах, затканых імглою,

Шэрым змрокам, на золку ў зару

Ахвяруем Табе мы сабою

Кожны дзень, кожны час, Беларусь.

 

I няма ў сэрцах жаху, ні жалю,

Мы адвагай змагарнай гарым:

Не чужыя нас клічуць удалеч,

Толькі ты нас вядзеш да зары.

 

I мы верым, яна разгарыцца,

Устане зноў над краінаю дзень,

Бо не стане змагар, не скарыцца

Прад нягодай ніколі, нідзе.

 

Хмараў дым над галовамі тае,

Вецер дыхае мятай, быллём.

Беларусь, Беларусь залатая,

За цябе, за цябе мы ідзём!

 

Беларусь, прысягаем мы сёння,

Што пакуль хоць адзін з нас жыве —

Нашай слаўнай крывіцкай Пагоні

Мы не здрадзім, мы ўславім яе!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: