Не стала легенарнага беларускага дыктара Іллі Кургана

Уначы 21 жніўня памёр Ілля Курган. Яму было 93 гады. Пра гэта TUT.BY паведамілі сваякі дыктара.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

«Гаворыць Мінск» — па гэтай фразе Іллю Кургана ведалі ўсе беларусы.

Сапраўднае імя Іллі Кургана — Ілля Эйдэльман. Калі ў 1949 годзе ён прайшоў сярод амаль 100 кандыдатаў па конкурсе i быў прыняты дыктарам Беларускага радыё, кіраўніцтва прапанавала яму афіцыйна памяняць прозвішча. Ілля Львовіч узяў дзявочае прозвішча маці — Курган. На радыё ён прапрацаваў да 1990 года.

Ён таксама працаваў літаратурным кансультантам у Купалаўскім тэатры і Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, выкладаў на кафедры сцэнічнай мовы ў Беларускай акадэміі мастацтваў і Мінскім універсітэце культуры і мастацтваў.

Ілля Львовіч сышоў на пенсію толькі ў 87 гадоў.

У красавіку гэтага года ва ўзросце 66 гадоў памёр яго сын — педагог і акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага Уладзімір Курган.

«Новы Час» выказвае шчырыя спачуванні сям'і Іллі Кургана.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: