Не стала паэта Алеся Каско

У Жабінцы не стала цудоўнага беларускага паэта Алеся Каско — лаўрэата літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і Мядовай літаратурнай прэміі.

Алесь Каско скончыў філалагічны факультэт Берасцейскага педінстытута. Працаваў настаўнікам, потым журналістам жабінскаўскай раённай газеты «Сельская праўда» і рэдактарам на Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Літаратурнай працай займаецца з 1968 года. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 гоада ў газеце «Чырвоная змена». Аўтар кніг паэзіі «Вестка» (калектыўны зборнік «Нашчадкі», 1979), «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989), «Час прысутнасці» (1994), «Сорак пяць» (1997) і многіх іншых.

Пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік сказаў: «Я з Алесем Каско сябраваў 40 гадоў. Гэта быў найвыдатнейшы мой сябра і цудоўны, шчыры чалавек. Алесь Каско – адзін з магутных паэтаў Беларусі. Паэт філасофскага складу, які не баяўся заглянуць у нашы душы…».

Развітанне з Алесем Каско адбудзецца ў панядзелак 27 лістапада ў Жабінцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!