Не звычайная лядоўня, а арт-аб’ект

У мінскім Музеі марозіва 2 чэрвеня мастакі зрабілі перфоманс: яны распісвалі сапраўдныя лядоўні ў стылі вокладкі новага марозіва «Белы Полюс».
Каманда-пераможца

Каманда-пераможца

Маладыя мастакі і дызайнеры арганізаваліся ў пяці камандах. Кожнай камандзе была выдадзена свая лядоўня, якую яны пераўтваралі ў арт-аб’ект. Мастакі, якія працавалі ў камандах, — гэта студэнты мастацкіх вучэльняў, Акадэміі Мастацтва, Інстытута культуры.

Куратар праекту Мікіта Самаль сам адшукаваў мастакоў, якія б маглі паўдзельнічаць у імпрэзе: “Мы шукалі людзей праз знаёмых і праз сацыяльныя сеткі. І ў выніку — набралася пяць каманд! І варта не забываць, што размалёўваць лядоўні — досыць цяжкая справа, улічваючы па якой паверхні рухаецца пэндзлік”.

Аказваецца, літаральна за гадзіну белая і сумная лядоўня можа пераўтварыцца ў сапраўдны шэдэўр мастацтва! А абіралі сярод усіх шэдэўраў лепшы — гледачы. Яны кідалі палачку ад марозіва ў той камандны капялюшык, чый твор ім больш за ўсё прыйшоўся даспадобы. У выніку, перамагла каманда Інстытута культуры. Яны намалявалі на лядоўні мядзведзя, які смакуе марозіва “Белы Полюс”.

Кожны наведвальнік музею марозіва таксама змог праявіць свае творчыя здольнасці і паспрабаваць размаляваць лядоўні самастойна пад наглядам сапраўднага профі.

Размаляваныя лядоўні стануць пастаяннай часткай экспазіцыі Музея марозіва.

Кожны наведвальнік атрымаў на ўваходзе аднайменны натуральны пламбір "Белы Полюс", якога на час працы музея было падрыхтавана больш за 50 тысяч порцый, таму ніводны арт-халадзільнік не застанецца без марозіва.

На імпрэзу завітаў і Сўген Мацюта — аўтар культавага графіці “Гусляр” на Кастрычніцкай вуліцы і іншых знакавых аб’ектаў Мінска. Ён правёў майстар-клас па fridgeART — дызайне халадзільнікаў — і наглядна паказаў усім гасцям, як стварыць твор мастацтва на сваёй кухні.

Халадзільнік, распісаны прафесіяналам будзе выстаўлены на продаж, а ўсе выручаныя грошы пойдуць на дабрачыннасць і будуць перададзены Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям інвалідам і маладым інвалідам Кастрычніцкага раёна.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: