Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Neuro Dubel прадставіў «Першы» альбом (фота)

Адзін з найстарэйшых беларускіх панк-рок гуртоў прэзентаваў свой «Першы» альбом. Паслухаць калектыў Аляксандра Кулінковіча ў мінскім «Re:public» 6 лістапада сабралося звыш 700 чалавек.

Хоць альбом па нумерацыі далёка не дэбютны, але першы ў змененым складзе. Над кружэлкай не працаваў другі саліст гурта Юрый Навумаў (вядомы як Паскуда). Замест яго дапамагаў выконваць вакальныя партыі басіст Яўген Броўка.

Песні «Першага» ствараліся некалькі гадоў і запісваліся на працягу 8 месяцаў. У альбом увайшлі 14 кампазіцый на беларускай і рускай мове. Па словах калектыва, мелодыі на кружэлцы – для аматараў «выпіць і паплакаць».  

У першай частцы канцэрта музыкі прадставілі новы альбом, а ў другой — выканалі ўсе лепшыя песні за амаль трыццаць год існавання гурта. Кожны канцэрт Neuro Dubel — гэта артыстычнае шоу з даволі якасным гукам, добрым святлом з лазернымі эфектамі.  

У новы альбом увайшоў кавер на песню «Пагоня» Роберта Раждзественскага з савецкага фільма «Няўлоўныя мсціўцы». Падчас яе выканання на экране сцэны была выява герба «Пагоня». Цікава, што ў 2015 годзе Кулінковіч выказваўся за нацыяльную сімволіку, але выступаць пад ёй адмаўляўся. Музыка ўсё яшчэ піша калонку для «Советской Белоруссии».

Альбом зараз даступны толькі на дысках. Музыкі пакуль не плануюць «заліваць» яго ў сеціва.



Каментаваць