Някляеў, Марачкін, Азімаў ды іншыя: выйшаў новы «Верасень»

Выйшаў з друку чарговы, 21 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень».
Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Яўгеніі Кабяк, Насты Дадонавай, Бажэны Мацюк, Рагнеда Малахоўскага, Людмілы Сіманёнак, Паўла Змітрука і Уладзіміра Някляева.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Ульяны Зяткінай, Вольгі Ліхадзіеўскай, Надзеі Філон, Наталлі Саўрыцкай, Ганны Навасельцавай і Міколы Адама.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы маладой нямецкай паэткі Андры Шварц і фантастычнае апавяданне амерыканскага празаіка Айзека Азімава.

Раздзел крытыка пачынаецца артыкулам Аляксея Марачкіна “…А жыта сей..”, прысвечаным 60-годдзю паэта Анатоля Сыса. Аб ролі паэзіі ў жыцці мастака, а таксама аб сяброўстве з Анатолем Сысом – гутарка Эдуарда Акуліна з мастаком Алесем Квяткоўскім. Пра “залатыя дні” двух класікаў беларускай паэзіі – публікацыя Алеся Бяляцкага. “Штатнымі нататкамі” аб сваёй паездцы ў Новы свет працягвае дзяліцца з чытачамі Уладзімір Сіўчыкаў. “Мае дні” пад такой назвай друкуюцца дзённікавыя запісы Раісы Крывальцэвіч. Аб ролі жанчын у творчым і жыццёвым лёсе Тодара Лебяды – артыкул Сяргея Чыгрына. У рэцэнзіі на сенсацыйную кнігу “Берагі майго юнацтва” Эдуард Дубянецкі прасочвае паэтычную эвалюцыю Анатоля Сыса. Заканчваецца часопіс рэцэнзіяй Анатоля Трафімчыка на кнігу Вадзіма Салеева “Нобель для Беларусі”…

Мастацкае афармленне нумара падрыхтавалі Дар’я Бунеева і Валерыя Праслава. Ілюстрацыі Алеся Квяткоўскага з жывапіснага цыкла “Ён вярнуўся!”


Пытайце “Верасень” № 21 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

Паводле прэс-рэлізу



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: